«Адліга» ў выяўленчым мастацтве Беларусі (1953–1968 гг.)

Основное содержимое статей

Александр Гужалоўскі

Аннотация

Артыкул прысвечаны вывучэнню выяўленчага мастацтва эпохі «адлігі» ў сацыяльна-палітычным кантэк-
сце. Новы перыяд савецкай гісторыі, які пачаўся ў сярэдзіне 1950-х гг., быў абумоўлены працэсамі абнаўлення
грамадскага і мастацкага жыцця. Лёсавызначальны ХХ з’езд КПСС, што прайшоў у 1956 г., асудзіў культ асо-
бы, гэта ў сваю чаргу дало штуршок узнікненню новай інтэлектуальнай атмасферы ў савецкім грамадстве.
На аснове архіўных дакументаў, успамінаў, а таксама матэрыялаў перыядычнага друку паказаны працэс
адраджэння мадэрнісцкага мастацтва пасля дваццаціпяцігадовага ідэалагічнага і эстэтычнага дамінавання
сацрэалізму. Упершыню ўзнаўляецца атмасфера правядзення новых выстаў, прыводзяцца вытрымкі з дыскусій
яе арганізатараў, рэакцыя мастакоў старэйшага пакалення на новае мастацтва. Аўтар надаў адмысловую
ўвагу ўзаемаадносінам улады і мастацтва гэтай эпохі. На прыкладзе Беларускай ССР прасочваецца змена са-
вецкай дзяржаўнай культурнай палітыкі пасля наведвання М.С. Хрушчовым выставы ў Манежы 1 снежня 1962 г.
Даследаваны сродкі, якімі партыйныя ідэолагі, Міністэрства культуры і кіраўніцтва Саюза мастакоў вялі
барацьбу з найбольш радыкальнымі інавацыямі ў выяўленчым мастацтве. Культурныя падзеі 1953–1968 гг.
назаўжды змянілі аблічча айчыннага мастацтва, паўплывалі на мастацкую практыку не толькі эпохі «адлігі»,
але і мастацтва 1970–1980-х гг.

Статья, подробнее

Раздел
Культурология