Асацыятыўны тэзаўрус як умова для канструявання культурнай ідэнтычнасці

Основное содержимое статей

Алексей Крывалап

Аннотация

У артыкуле разглядаецца праблема стварэння і выкарыстання асацыятыўнага тэзаўруса як феномена сучас-
най культуры. Прадстаўлена тэарэтычнае абгрунтаванне магчымасці абагульнення асацыяцый сярод носьбітаў
мовы і культурных патэрнаў. Актуальнасць вывучэння тэзаўруса культуры абгрунтоўваецца няспыннай транс-
фармацыяй штодзённых практык і з’яўленнем новых форм асэнсавання ўласнага існавання. Артыкул пашырае вы-
карыстанне тэрміна «асацыятыўны тэзаўрус» у культуралагічным навуковым дыскурсе для інтэрпрэтацыі сучас-
нага стану культуры. Мэта артыкула – прадставіць перспектыўнасць стварэння тэзаўрусаў як аднаго з першых
крокаў да фарміравання і разумення культурнай ідэнтычнасці. Уяўляецца магчымым казаць пра вывучэнне культу-
ры праз стварэнне яе тэзаўруса, праз канструяванне карты ментальных канцэптаў, што паскарае камунікацыю
і дазваляе ўявіць тэзаўрус не толькі асобы, але і супольнасці. Феномен асацыятыўнага тэзаўруса разглядаецца ў
кантэксце псіхалагічнай канцэпцыі Г. Кент і А. Расанафа, а таксама з улікам досведу падрыхтоўкі адпаведнага бе-
ларускага выдання А. Цітовай. Магчымасць выкарыстання тэзаўруса як метафары карты ментальных канцэптаў
падрабязна апісана С. Холам на прыкладзе працы рэпрэзентацыі. Канструяванне культурнай ідэнтычнасці непаз-
бежна выклікае неабходнасць выпрацоўкі адказаў на аксіялагічныя пытанні адносна разумення мінулага і ўяўлення
будучыні, што ў сваю чаргу прадугледжвае наяўнасць агульных канцэптуальных карт, якія мы засвойваем праз
мову і якія могуць быць візуалізаваны праз стварэнне асацыятыўных тэзаўрусаў.

Статья, подробнее

Раздел
Культурология