Хроніка мастацкага жыцця

Основное содержимое статей

admin admin

Аннотация

9 чэрвеня ў выставачнай зале Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва  на Белабародава, 5 пачаў працу штогадовы мастацкі праект “ABSTRACT - 2022”, які традыцыйна аб’яднаў аўтараў, у творчасці якіх так ці інакш прадстаўлена абстрактнае мастацтва. У экспазіцыі выставы сярод твораў пераважна віцебскіх мастакоў былі прадстаўлены і пяць мастацкіх аб’ектаў дацэнта кафедры выяўленчага мастацтва Сяргея Сотнікава


* * *


16 чэрвеня ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі "Палац мастацтва" адкрылася выстава Беларускага саюза мастакоў "Мне сняцца сны аб Беларусі…", прысвечаная 140-годдзю двух народных паэтаў Янкі Купалы і Якуба Коласа. На выставе экспанаваліся як творы з фондаў музеяў – Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа і Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, так і работы сучасных мастакоў. Сярод якіх і дзве скульптуры работы С. Сотнікава.


* * *


24 чэрвеня ў Віцебску ў арт-цэнтры "Піраміды" (БЦ "Марка-сіті").адкрылася выстава сучаснага мастацтва "974". У межах экспазіцыі, якая займае некалькі паверхаў, ўласная тэрыторыя належыць аўтарскаму праекту Сяргея Сотнікава “Унутраны космас” у якім прадстаўлена дзесяць скульптур і арт-аб'ектаў аўтара.


* * *


28 чэрвеня ў межах мерапрыемстваў, прымеркаваных да святкавання Дня горада адбылася прэзентацыя новага арт-аб'екта – адлітай у бронзе паркавай скульптурнай кампазіцыі “Прадаўшчыца кветак” «Цветочница»  . Аўтар – дацэнт кафедры выяўленчага мастацтва Сяргей Сотнікаў.


* * *


27 ліпеня ў Гомелі ў Карціннай галерэі Г.Х.Вашчанкі адкрылася выстава твораў Аляксандра Карпана (1953-2016) пад назвай “Рэха натхнення” (куратар М.Цыбульскі). У экспазіцыі прадстаўлена больш за 40 акварэляў і малюнкаў вядомага беларускага мастака, які больш 30 гадоў выкладаў на кафедры выяўленчага мастацтва ў  ВДУ. імя Машэрава.

Статья, подробнее

Раздел
Хроника