Вера Паўлаўна Пракапцова (1947–2021): спатканні з Віцебскам

Основное содержимое статей

Михаил Цыбульский

Аннотация

Артыкул прысвечаны вядомаму беларускаму мастацтвазнаўцу, стваральніку школы кампаратыўнага
мастацтвазнаўства, доктару мастацтвазнаўства, прафесару Веры Паўлаўне Пракапцовай. Навуковае і твор-
чае жыццё яе на працягу больш чым за сорак гадоў было цесна звязана з кафедрай беларускай і сусветнай ма-
стацкай культуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Разам з тым на працягу амаль
двух апошніх дзесяцігоддзяў В.П. Пракапцова падтрымлівала тоесныя сувязі з мастацка-графічным факультэ-
там ВДУ імя П.М. Машэрава, з віцебскімі навукоўцамі. З яе боку аказвалася неацэнная навукова-метадычная да-
памога ў арганізацыі магістратуры і аспірантуры па спецыяльнасці «Тэорыя і гісторыя мастацтва» ў віцебскім
універсітэце. З самага пачатку стварэння ў ВДУ імя П.М. Машэрава навукова-практычнага часопіса “Мастацтва і
культура” В.П. Пракапцова з’яўлялася актыўным членам рэдакцыйнай калегіі, а з 2019 года – намеснікам галоўнага
рэдактара дадзенага выдання. Аўтар вялікай колькасці кніг, навуковых публікацый па мастацтвазнаўстве, у тым
ліку шэрагу артыкулаў, прысвечаных гісторыі віцебскай мастацкай школы, яна шмат зрабіла для беларускай
гуманітарыстыкі. За доўгія гады сваёй навуковай працы і педагагічнай дзейнасці В.П. Пракапцова выхавала не адну
плеяду беларускіх вучоных-мастацтвазнаўцаў.
У артыкуле разглядаюцца мастацкія праекты, што рэалізоўваліся ў Віцебску пры падтрымцы В.П. Пракапцо-
вай, а таксама шырокі спектр навукова-творчых мерапрыемстваў, у якіх даследчыца прымала непасрэдны ўдзел.

Статья, подробнее

Раздел
Искусствоведение