Спаборніцтва і супрацоўніцтва Віцебска і Магілёва ў працэсе стварэння настаўніцкіх інстытутаў у пачатку ХХ стагоддзя

Основное содержимое статей

А.Р. Агееў

Аннотация

У артыкуле паказваецца спаборніцтва Віцебска і Магілёва за права адкрыцця настаўніцкага інстытута ў 1908–1910 гг. і супрацоўніцтва ў 1913 г.


Мэтай артыкула з’яўляецца апісанне і асэнсаванне працэсу ўзнікнення першых настаўніцкіх інстытутаў на тэрыторыі нашай дзяржавы – Віцебскага і Магілёўскага, выяўленне прынцыпаў выбару гарадоў для адкрыцця інстытутаў і механізмаў перадачы назапашанага педагагічнага вопыту ў пачатку ХХ стагоддзя.


Матэрыял і метады. Даследаванне ажыццяўлялася з прымяненнем метадаў апісальна-аналітычнага і гісторыка-параўнальнага аналізу. Пры напісанні артыкула выкарыстоўваліся дакументы Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі і Літоўскага дзяржаўнага гістарычнага архіва.


Вынікі і іх абмеркаванне. Аналіз крыніц дазволіў аўтару выявіць механізм перадачы назапашанага педагагічнага вопыту пры ўтварэнні новых навучальных устаноў на прыкладзе ўзаемадзеяння Віцебска і Магілёва пры адкрыцці ў 1913 г. Магілёўскага настаўніцкага інстытута. Паказваецца, як дырэктар Віцебскага інстытута К.І. Ціхаміраў аказваў метадычную і практычную дапамогу свайму магілёўскаму калегу У.М. Тычынiну, чаму спрыялі іх добрыя адносіны і сумесная дзейнасць у Віцебску, у якім да свайго прызначэння ў Магілёў Тычынін адпрацаваў 20 гадоў. Перапіска дырэктараў Віцебскага і Магілёўскага інстытутаў каштоўная не толькі фіксацыяй тагачаснага ўзаемадзеяння навучальных устаноў, але і апісаннем рэальнага стану спраў у Віцебскім і іншых настаўніцкіх інстытутах.


Заключэнне. У выніку выяўленага ўзаемадзеяння Віцебск стаў першым, а Магілёў другім горадам на сучаснай тэрыторыі Беларусі, у якіх былі адкрыты і паспяхова дзейнічалі настаўніцкія інстытуты. Па ўзоры Віцебскага настаўніцкага інстытута зацвярджаліся правілы і праграмы для паступлення, вучэбныя праграмы і іншыя дакументы Магілёўскага інстытута.

Статья, подробнее

Раздел
История