Дзейнасць Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры па ўвекавечанні памяці аб падзеях і героях Вялікай Айчыннай вайны (1966–1991 гг.)

Основное содержимое статей

Г.М. Пастэрнак

Аннотация

Адзінай у БССР грамадскай арганізацыяй, якая актыўна пачала займацца пытаннямі па ўвекавечанні памяці аб падзеях і героях Вялікай Айчыннай вайны, было Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры (БДТАПГіК).


Мэта артыкула – правесці аналіз працы БДТАПГіК па ўвекавечанні памяці аб падзеях і героях Вялікай Айчыннай вайны на аснове вывучэння дакументальнага матэрыялу, які захоўваецца ў дзяржаўных архівах Рэспублікі Беларусь.


Матэрыял і метады. Даследаванне падрыхтавана на падставе архіўных матэрыялаў з фондаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці, Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці, Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці, перыядычнага друку і матэрыялаў, якія выдаваліся Беларускім добраахвотным таварыствам аховы помнікаў гісторыі і культуры. Выкарыстоўваліся гісторыка-апісальны, гісторыка-генетычны і гісторыка-параўнальны метады.


Вынікі і іх абмеркаванне. Звяртаецца ўвага на асноўныя формы працы БДТАПГіК па увекавечанні памяці аб падзеях і героях Вялікай Айчыннай вайны: агляды і конкурсы; месячнікі і тыдні па добраўпарадкаванні помнікаў; фінансаванне работ па замене, рэканструкцыі, рамонце помнікаў і памятных месцаў баявой славы савецкага народа; выяўленне невядомых месцаў пахаванняў загінуўшых воінаў і партызан у час Вялікай Айчыннай вайны і ўсталяванне іх імѐнаў; асвятленне помнікаў баявой славы савецкага народа ў друку, на радыѐ і тэлебачанні.


Заключэнне. Падкрэсліваецца, што дзейнасць па ўвекавечанні памяці аб падзеях і героях Вялікай Айчыннай вайны была найважнейшым напрамкам працы Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.

Статья, подробнее

Раздел
История