Сучасная беларуская культура ў французскай гістарыяграфіі

Основное содержимое статей

А.М. Сцебурака

Аннотация

Артыкул прысвечаны аналізу французскай гістарыяграфіі беларускай культуры ХХ – пачатку ХХІ ст. Вылучаюцца падыходы да асвятлення пытання, найбольш запатрабаваныя тэмы, значныя публікацыі і адметнасць навуковага варштату іх аўтараў.


Мэта артыкула – выяўленне асноўных наратываў у даследаванні культуры Беларусі ў рамках сучаснага французскага гістарычнага беларусазнаўства.


Матэрыял і метады. Крыніцай для даследавання сталі перш за ўсё публікацыі, дасяжныя ў кнігазборах, базах дадзеных, электронных бібліятэках, спецыялізаваных аналітычных рэсурсах. У артыкуле выкарыстаныя наступныя метады: гісторыка-генетычны, параўнальна-гістарычны, тыпалагічны, гісторыка-сістэмны.


Вынікі іх абмеркаванне. Цягам ХХ – пачатку ХХІ ст. вылучыліся цэнтры беларусістыкі ў Францыі ў рамках гістарычных, славістычных, мастацтвазнаўчых школ. Найбольш запатрабаванымі сталі пытанні беларускага тэатра, драматургіі і выяўленчага мастацтва; лёсу яўрэйскай культурнай спадчыны ў Беларусі; адукацыі ў звязку з праблемай ідэалагічнага ціску і дыскрымінацыяй беларускай мовы; мемарыялізацыі значных для французаў месцаў гістарычнай памяці ў нашай краіне (пераважна звязаных з вайной 1812 г.).


Заключэннне. Беларуская культура мела другаснае значэнне сярод запатрабаваных тэм французскага гістарычнага беларусазнаўства, саступаючы найперш грамадска-палітычнай гісторыі. Відавочныя значныя лакуны ў французскай гістарыяграфіі беларускай культуры, якія робяць яе досыць уразлівай і несістэмнай.

Статья, подробнее

Раздел
История