Да пытання аб часе заснавання Краснаполля

Основное содержимое статей

А.А. Мяцельскі

Аннотация

Пытанні ўзнікнення і першапачатковых крокаў таго ці іншага населенага пункта з’яўляюцца адной з найцікавейшых задач гістарычнай навукі. Часам здараецца, што аднойчы прапанаваная кімсьці дата першага згадвання ў пісьмовай крыніцы населенага пункта замацоўваецца, хаця пры бліжэйшым навуковым разборы дакумента аказваецца, што ён не мае ніякага дачынення да нас паселішча, якое нас цікавіць.


Мэта артыкула – высвятленне часу ўзнікнення сучаснага гарадскога пасёлка Краснаполля Магілёўскай вобласці.


Матэрыял і метады. Для напісання артыкула выкарыстаны матэрыялы, выяўленыя ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі, Дзяржаўным гістарычным архіве Літоўскай Рэспублікі, Нацыянальнм архіве Польшчы ў Кракаве, Расійскім дзяржаўным архіве старажытных актаў. Пры распрацоўцы пытання выкарыстоўваліся як агульнагістарычныя і археалагічныя метады, так і спецыяльна-гістарычныя: гістарычнай рэканструкцыі, картаграфічны.


Вынікі і іх абмеркаванне. На падставе аналіза як археалагічных, так і пісьмовых крыніц, атрыманых у розных архівах высветлена, што паселішча на месцы г.п. Краснаполле існавала ў ХI–XIII стст., аднак бесперапынна да сённяшняга дня паселішча пад назвай Краснаполле існуе на сучасным месцы з пачатку XVIII ст. і, верагодна, было заснавана ў выніку сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна.


Заключэнне. Вёска Краснаполле ўзнікла ў 10–20-х гадах XVIII ст. у выніку сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна, якое актывізавалася пасля заключэння ў 1686 г. “Вечнага міру” Рэчы Паспалітай з Расіяй. Менавіта ён даў штуршок для асваення памежжа як з рускага боку, так і з боку Рэчы Паспалітай.

Статья, подробнее

Раздел
История