Урбананімікон Капыля скрозь прызму маркёраў культуры

Основное содержимое статей

Г.М. Мезенка

Аннотация

Размешчаны ў асяроддзі старадаўніх курганоў горад Капыль, як і шэраг іншых беларускіх мястэчак, мае адметную і цікавую гісторыю, у якой знайшлі адбітак розныя культуры.


У артыкуле на аснове лінгвакультуралагічнага аналізу назваў вуліц і іншых лінейных і тэрытарыяльных аб’ектаў гэтага горада выяўлены ключавыя маркёры розных культур, замацаваныя ў канцэптуальным анамастычным дыскурсе, якія маркіруюць ключавыя прыкметы і ўстаноўкі, акрамя айчыннай, рускай і яўрэйскай культур.


Маркёры з’яўляюцца своеасаблівымі носьбітамі нацыянальнай памяці жыхароў горада, якія раскрываюць спецыфіку функцыянавання акумуляваных культурных кодаў, лакалізуюцца ў свядомасці чалавека, нацыянальнай мадэлі свету моўнай асобы жыхара – карыстальніка гэтым анамастыконам. Зразумела, маркёры фармальна зменлівыя, але ў той самы час з боку асаблівасцей гэтага мадэлявання і ўстойлівыя.


Мэта даследавання – выяўленне маркёраў культуры ў анамастыконе Капыля – горада, які ў 2021 г. стаў месцам святкавання XXVIII Дня беларускага пісьменства.


Матэрыял і метады. Даследаванне праводзілася на аснове матэрыялаў Дзяржаўнага кадастравага агенцтва Рэспублікі Беларусь. Выкарыстаны апісальны метад (прыёмы назірання, інтэрпрэтацыі, абагульнення, класіфікацыі), параўнальна-супастаўляльны, метад колькаснай апрацоўкі.


Вынікі і іх абмеркаванне. Урбананімікон, як вядома, з-за сваіх сутнасных характарыстык транслюе культурную спадчыну і ідэалы розных пакаленняў, ён утрымлівае маркёры культуры, замацаваныя ў канцэптуальным анамастычным дыскурсе, якія маркіруюць ключавыя прыкметы і ўстаноўкі розных культур, у прыватнасці ў Капылі, акрамя айчыннай, таксама рускай і яўрэйскай культур. Часцей за ўсё маркёрамі культуры, замацаванымі ў анамастычным тэксце, з’яўляюцца адантрапанімныя і адтапанімныя ўрбанонімы, назвы ўнутрыгарадскіх аб’ектаў, што адлюстроўваюць святы і падзеі савецкай і сучаснай эпохі; з боку выканання ўрбананіміконам культураспадчыннай функцыі дыферэнцыруюцца кагнітыўныя, прасторава-часавыя і сімвалічныя маркёры.


Беларускі, рускі і яўрэйскі тэксты культуры па-рознаму прадстаўлены ва ўрбананімнай прасторы г. Капыля (41,3%, 21,8 і 1,1% адпаведна). Спецыфіка іх рэпрэзентацыі заключаецца ў рознай долі ўдзелу адтапанімных, адантрапанімных найменняў катэгорый А, Б, В і назваў, што адлюстроўваюць святы і падзеі. Так, беларускі тэкст культуры рэпрэзентуецца з дапамогай адантрапанімных назваў катэгорыі А, Б, В і адтапанімных найменняў. Галоўнымі ж рэпрэзентантамі рускага тэксту культуры ў Капылі выступаюць адантрапанімныя назвы катэгорый А і В пры адсутнасці найменняў катэгорыі Б і адтапанімных найменняў лінейных аб’ектаў. Яўрэйскі тэкст культуры абмежаваны толькі назвай катэгорыі А.


Заключэнне. Кожнаму народу ўласцівы свае схемы, у якіх ён мадэлюе з’явы свайго жыцця. Зразумела, маркёры гістарычна зменлівыя, але ў той самы час з боку асаблівасцей гэтага мадэлявання і ўстойлівыя. Менавіта таму яны дазваляюць разумець, захоўваць і трансліраваць аксіясферу нацыянальнай культуры. Што да ўрбананімікона горада Капыля, то ён вылучаецца сярод іншых значнай перавагай намінацый катэгорыі А, матываваных імёнамі людзей мірных прафесій. Асноўным матывам пры іх узнікненні з’явілася жаданне ўвекавечыць імёны лепшых прадстаўнікоў беларускай, рускай і яўрэйскай культур, што праславілі свой народ, сваю краіну і родны г. Капыль.

Статья, подробнее

Раздел
Филология