Варыянтнасць тэрмінаў для намінацыі культурна-маркіраваных моўных адзінак: да праблемы ўпарадкавання

Основное содержимое статей

К.С. Півавар

Аннотация

У артыкуле разглядаюцца паняцці, што абазначаюць моўныя адзінкі, у змесце якіх захоўваецца культурная інфармацыя. Недастатковая распрацаванасць праблемы моўнай аб’ектывацыі нацыянальна-культурнай спецыфікі моўнай свядомасці і прадвызначае актуальнасць дадзенага даследавання.


Мэта артыкула – удакладніць і сістэматызаваць азначэнні тэрмінаў, якія выкарыстоўваюцца для абазначэння моўных адзінак з культурным зместам.


Матэрыял і метады. Матэрыялам працы з’яўляюцца сучасныя лінгвакультуралагічныя даследаванні, прысвечаныя аналізу моўных адзінак, у змесце якіх выяўлены нацыянальна-культурны кампанент. З дапамогай метадаў суцэльнай выбаркі, кампаратыўнага і апісальнага прадстаўлены і сістэматызаваны дэфініцыі варыянтных назваў культурна-маркіраваных адзінак.


Вынікі і іх абмеркаванне. У сучасных этнапсіхалінгвістычных, лінгвакраіназнаўчых, лінгвакультуралагічных даследаваннях усе нацыянальна маркіраваныя моўныя адзінкі вывучаюцца як спосаб “замацавання” нацыянальна-культурнай інфармацыі да знака лексічнага ўзроўню. Падобныя феномены тэрміналагізаваны як “нацыянальна-культурная рэалія”, “лінгвакультурэма”, “лінгваідэалагема”, “моўная адзінка з культурным фонам”, “логаэпістэма” і т.п. У артыкуле прапанавана класіфікацыя дадзеных адзінак у залежнасці ад таго, якім чынам культурная інфармацыя выражана ў моўным знаку.


Заключэнне. Усе прааналізаваныя тэрміны (канцэпт, лінгвакультурэма, логаэпістэма, прэцэдэнтны феномен, нацыянальны сацыякультурны стэрэатып, нацыянальна-культурная рэалія, моўныя маркеры нацыянальна-культурнай свядомасці) так ці інакш адлюстроўваюць узаемасувязь мовы і культуры, пры гэтым семантычная напоўненасць кожнага тэрміна ўнікальная, што абумоўлена складанасцю і нявызначанасцю самога паняцця культуры.

Статья, подробнее

Раздел
Филология